Сусветная федэрацыя бадмінтона захавала адхіленне расіян і беларусаў
Сусветная федэрацыя бадмінтона (BWF) пакінула ў сіле адхіленне расійскіх і беларускіх спартсменаў і афіцыйных асоб ад удзелу ў міжнародных турнірах пад сваёй эгідай.
«Гэтая пазіцыя адлюстроўвае галоўны намер BWF захаваць цэласнасць спаборніцтваў па бадмінтоне і забяспечыць бяспеку ўсіх спартсменаў.
BWF прызнае, што спорт павінен спрыяць міру і салідарнасці паміж усімі людзьмі, і што спорт не павінен ператварацца ў палітычны сродак уздзеяння на геапалітыку.
У гэтым сэнсе кіруючы прынцып складаецца ў тым, што спартсменам заўсёды павінна быць дазволена ўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах, не лічачыся з іх пашпартам і незалежна ад якога-небудзь геапалітычнага канфлікту па-за кантролем спартыўнага руху.
Мы прызнаем нядаўна прапанаваныя рэкамендацыі МАК, згодна з якімі спартсмены з Расіі і Беларусі могуць спаборнічаць, калі міжнародныя федэрацыі прымуць такое рашэнне. І мы таксама ўсведамляем, што ў некаторых відах спорту магчымы мірны і бяспечны ўдзел.
BWF не перакананая, што цяпер ёсць здавальняючыя падставы для адмены дыскваліфікацыі расійскіх і беларускіх гульцоў і афіцыйных асоб.
BWF працягвае выказваць непахісную падтрымку народу Украіны і ўкраінскай бадмінтоннай супольнасці, і мы рашуча асуджаем уварванне ва Украіну, якое супярэчыць асноўным каштоўнасцям BWF і нашай мэце дасягнуць міру», – гаворыцца ў заяве.