Усе навіны

Футбол – лідар па дагаворных матчах у 2023 годзе, баскетбол і настольны тэніс – у топ-3

4 сакавіка, 16:45

Кампанія Sportradar, якая займаецца маніторынгам падазронай актыўнасці ў стаўках на спорт, апублікавала штогадовую справаздачу са статыстыкай патэнцыйна дамоўных матчаў. За 2023 букмекерскія кампаніі перадалі аналітыкам 1329 сігналаў аб магчымых дагаворных матчах у спорце, і гэта на 9.65% больш, чым у 2022 годзе.

Больш за ўсё патэнцыйна дамоўных матчаў было зафіксавана ў футболе – 880 падазроных выпадкаў.

Таксама ў топ-5 відаў спорту, у якіх у 2023 годзе гулялі патэнцыйныя «дагаворнякі», увайшлі:

  • Баскетбол – 220 выпадкаў
  • Настольны тэніс – 70 выпадкаў
  • Тэніс – 61 выпадкаў
  • Кіберспорт – 46 выпадкаў

Увогуле маніторынг Sportradar ахапіў 11 відаў спорту ў 105 краінах.