Усе навіны

Джакомель заменіць Хофера ў складзе зборнай Італіі на Калядную гонку

23 снежня 2022, 10:58

Італьянскі біятланіст і двухразовы прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў Тамаза Джакомель заменіць Лукаса Хофера ў складзе зборнай Італіі на Каляднай гонцы.

Хофер не выступіць у гонцы праз траўму.

Партнёркай Джакомеля стане алімпійская медалістка і трохразовая чэмпіёнка свету Даратэя Вірэр.

Гонка адбудзецца 28 снежня ў нямецкім Гельзенкірхене.