Расійская нявеста Вараб’я Шнэйдэр будзе выступаць за Беларусь
Расійская біятланістка Ксенія Шнэйдэр стане выступаць за зборную Беларусі з наступнага сезону. Пра гэта паведаміў Максім Кугаеўскі, трэнер зборнай Цюменскай вобласці, за якую выступала Шнэйдэр.
24-гадовая расіянка – нявеста беларускага біятланіста Максіма Вараб'я.
– Вядома, для нас гэта вялікая страта. Мы разлічвалі, што яшчэ сезон да атрымання грамадзянства Ксенія будзе выступаць за Цюмень і толькі потым пяройдзе ў каманду сяброўскай краіны.
Але пасля сустрэчы Ксеніі і Максіма з прэзідэнтам Федэрацыі біятлона Беларусі Андрыянам Цыбульскім маладымі людзьмі было прынята рашэнне па тэрміновым пераходзе.
З Андрыянам мы блізка знаёмыя шмат гадоў, учора правялі з ім перамовы і было прынята рашэнне адпусціць Ксенію з каманды Цюменскай вобласці без папярэдніх умоў і кампенсацыі. Але ў надзеі на супрацоўніцтва, – распавёў Кугаеўскі.