Усе навіны

Дар'я Блашко: «Мяне не задавальняюць сённяшнія вынікі, я не для гэтага столькі трэніравалася»

17 лютага 2023, 20:54

Былая біятланістка зборнай Беларусі, якая выступае ў складзе каманды Украіны Дар'я Блашко, расказала пра далейшы працяг кар'еры.

– У спорце ёсць два шляхі. Або скончыць, калі не атрымліваецца і ёсць адчуванне, што не атрымаецца. І другі шлях: паднімацца з каленаў і ісці далей. Я пакуль выбіраю другі шлях.

– А ў вас ёсць адчуванне, што ўсё атрымаецца?

– Да, ёсць. Занадта шмат укладзена мной у спорт. Па сутнасці, спорт у мяне забраў усё, але даў вельмі мала. Спадзяваюся, што мае намаганні павінны акупіцца.

Гэта не пра матэрыяльнае. Усё, што было ўкладзена: сілы, энергія, час, здароўе… гэта неяк мусіць вярнуцца. Нешта пакуль не выходзіць.

Відавочна, трэба нейкія ўрокі з гэтага атрымаць. Зрабіць правільныя вывады. Будзе правільна даць сабе яшчэ год падрыхтоўкі. Хаця ў ідэале я б разлічвала бегаць да наступнай Алімпіяды.

Вельмі цікавыя Алімпійскія гульні нас чакаюць, нарэшце, не на нейкіх іншых кантынентах, а на знаёмым стадыёне.

Мяне не задавальняюць сённяшнія вынікі, я не для гэтага столькі трэніравалася. Жадаю даць сабе яшчэ адзін шанец. І ніхто не ведае, як бы любы са спартсменаў справіўся б з падобнай сітуацыяй.

Толькі праз час разумееш, як гэта ўсё на табе адбіваецца, ды і пераацэньванне каштоўнасцяў адбываецца. Як бы ты ні хацеў, але інакш пачынаеш глядзець на свет, – сказала Блашко.

На ЧС па біятлоне Блашко стала 84-й у спрынце, паказаўшы найгоршы лыжны ход у гонцы. Больш на трасу Дар'я не выходзіла.