Усе навіны

Ёханэс Бо: «Ульсбю-Ройселан была каралевай нарвежскай зборнай»

16 сакавіка 2023, 08:30

6-разовы чэмпіён свету Ёханэс Бо пракаментаваў рашэнне трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Мартэ Ульсбю-Ройселан завяршыць кар'еру.

«Яна была проста каралевай нарвежскай зборнай. Фантастычная спартсменка, якой усе захапляліся і якая заслугоўвае вялікай павагі.

Яна можа сысці з усмешкай на твары ведаючы, што тое, чаго яна дасягнула ў біятлоне, назаўжды ўвойдзе ў падручнікі гісторыі», – сказаў Бо.