Усе навіны

Ёханэс Бо – пра завяршэнне кар'еры: «Мая будучыня цалкам вызначана, я склікаў прэс-канферэнцыю на сакавік 2026 года»

17 сакавіка 2023, 12:45

6-разовы чэмпіён свету Ёханэс Бо пацвердзіў сваё жаданне скончыць кар'еру пасля Алімпіяды-2026 у Італіі.

«Мая будучыня цалкам вызначана. Я склікаў прэс-канферэнцыю на сакавік 2026 года, гэтае рашэнне не зменіцца.

Калі я бачу, як Марце (Ульсбю-Ройселан – Tribuna.com) заканчвае зараз кар'еру, то пачынаю адчуваць, што гэты дзень хутка наступіць і для мяне. Гэта вар'яцтва.

У мінулыя выходныя сядзець убаку і глядзець, як іншыя бегаюць на лыжах, было проста жудасна. Таму што я вельмі хачу сам быць там і змагацца за самыя высокія месцы», – сказаў Бо.