Усе навіны

Себасцьян Самуэльсан: «Цалкам упэўнены, што Ёханэса Бо можна перамагчы»

9 красавіка 2023, 10:43

Шведскі біятланіст Себасцьян Самуэльсан ведае, над чым трэба працаваць, каб скласці канкурэнцыю нарвежцу Ёханесу Бо ў наступным сезоне.

«На гэта можна глядзець з двух бакоў: альбо ты баішся і думаеш, што гэта вельмі складана, альбо проста сціскаеш кулак і спрабуеш думаць, як перамагчы Бо. І я цалкам упэўнены, што яго можна перамагчы.

Узімку я заўважыў, што Ёханэс вельмі добра трымае тэмп на ўсёй дыстанцыі, у яго аднолькавая хуткасць на працягу ўсяго круга. Думаю, гэта тое, над чым трэба папрацаваць гэтым летам – не скарачаць інтэрвалы занадта рана, а працягваць да канца», – сказаў Самуэльсан.

Нагадаем, Себасцьян Самуэльсан стаў 14-ым у агульным заліку Кубка свету па біятлоне 2022/23. Шведу прыйшлося датэрмінова завяршыць сезон з-за каранавіруса.