Усе навіны

Біятланістка Бех, якая выступала за Украіну з 2018 па 2022 год, аднавіла расійскае грамадзянства

3 траўня 2023, 18:05

Біятланістка Кацярына Бех паведаміла, што аднавіла грамадзянства Расійскай Федэрацыі.

«Так, гэта праўда, што мяне аднавілі ў грамадзянстве РФ. У наступным сезоне планую выступаць на расійскіх стартах. Буду трэніравацца ў складзе зборнай Маскоўскай вобласці ў Аляксея Віктаравіча Нуждова. Буду спрабаваць прабіцца на ўсе галоўныя старты», – сказала Бех.

Нагадаем, што з 2018 па 2022 год Бех выступала за зборную Украіны. Пасля пачатку вайны біятланістка пакінула Украіну і з'ехала ў Расію. Пасля гэтага Бех была выключаная са зборнай.

У лютым зʼявілася інфармацыя аб магчымым вяртанні Кацярыны Бех у нацыянальную зборную, аднак Федэрацыя біятлона Украіны гэта адмаўляла.