Усе навіны

Ёханэса Бо ўкусіла гадзюка

12 чэрвеня, 22:55

Нарвежскі біятланіст Ёханэс Бо паведаміў, што яго ўкусіла гадзюка, калі ён працаваў у сваім садзе.

«Калі я зайшоў у дом, то ўбачыў, што з ікры цячэ крыху крыві. А потым я заўважыў два праколы. Тады я склаў два і два разам.

У траўмапункце я знаходзіўся ў бяспецы і пад назіраннем. Будзем спадзявацца, што гэты чарвяк надасць мне такія ж магічныя звышздольнасці, якія павук даў Чалавеку-Павуку», – сказаў Бо.

На Кубку свету па біятлоне 2022/23 Бо атрымаў 19 перамог, абнавіўшы ўласны рэкорд, устаноўлены ў сезоне-2018/19.