Усе навіны

Дар'я Блашко: «Я працягваю кар'еру. Вяртаюцца тыя гоначныя адчуванні, што былі да вайны»

26 жніўня, 15:35
2

Украінская экс-біятланістка зборнай Беларусі Дар'я Блашко расказала, што пакуль у яе ёсць матывацыя працягваць кар'еру.

– Я дала сабе год. І зразумела ў канцы мінулага сезона, пасля ЧС, што змагу. Я адчула, што вяртаюцца мае гоначныя адчуванні, што былі да вайны, мае рухі на дыстанцыі.

Гэта дало надзею на тое, што ўсё будзе нядрэнна, калі я буду працягваць працаваць. У гэтым годзе раблю ўсё як мага лепш, усё што магу, усе магчымасці выкарыстоўваю. Увесь свой вопыт, які назапашвала гадамі, зараз поўнасцю стараюся рэалізаваць.

Спадзяюся, усё атрымаецца. Не ўсё ідзе па плане, як хацела. І не ўсё, што мы плануем, можа быць найлепшым для нас шляхам. Але ёсць надзея, што ўсё будзе складацца найлепшым чынам. Я працягваю кар'еру.

Ёсць матывацыя, паглядзім, ці не адаб'юць яе некаторыя людзі. Шчыра кажучы, хачу як мага лепш прадстаўляць Украіну на міжнародных стартах і рэалізаваць сябе максімальна як спартсменка, – сказала Блашко.