Усе навіны

Чэмпіён АГ Бо аб новым вакс-грузавіку зборнай Нарвегіі: «Гэта як павелічэнне пеніса. З нецярпеннем чакаю пачатку сезона»

30 верасня, 09:40

Пяціразовы Алімпійскі чэмпіён Ёханэс Бо ацаніў новы вакс-грузавік зборнай Нарвегіі па біятлоне. Адзначым, што гэтая машына, прызначаная для падрыхтоўкі лыж, была прадстаўлена на прэс-канферэнцыі. Яе кошт перавышае 700 тысяч еўра. «Тое, што нам удалося займець гэты грузавік - гэта як павелічэнне пеніса. Нам гэта трэба перад пачаткам сезона, неабходна паказаць сваю сілу. Прасторы стала ў тры-чатыры разы больш, чым раней. Спадзяюся, шмат хто захоча працаваць у нашай сэрвіс-брыгадзе. Я з нецярпеннем чакаю пачатку сезона. У мінулыя выходныя я выйграў гонку на чэмпіянаце Нарвегіі і зноў адчуў смак перамогі - гэта так прыемна. Збіраюся правесці яшчэ адзін выдатны сезон», - сказаў Бо. «Гэта найлепшы і самы інавацыйны вакс-грузавік у свеце», - адзначыў генеральны сакратар Нарвежскай біятлоннай асацыяцыі Мортэн Д'юпвік.