Усе навіны

Дзмітрый Губерніеў: «Бясконца лаюся з усімі за беларусаў. Не разумею, чаму ім не плацяць на Кубку Расіі»

21 снежня, 16:25
1

Расійскі каментатар Дзмітрый Губерніеў выказаўся пра прадстаўнікоў беларускага біятлону.

– Тут, у нашых спаборніцтвах, кіпяць сапраўдныя кубкавыя, біятлонныя страсці. Я, дарэчы, вельмі Ганну Солу люблю. Яна вярнулася, вельмі светлая, цудоўная. Яна – вельмі ўдзячная спартсменка, разумніца рэдкая.

– І адразу стала навязваць канкурэнцыю наймацнейшым...

– Так, уварвалася яна ліха. Узор прафесіяналізму. Падобнае рабіла Дзінара Смольская, яна таксама хутка вернецца, усе ўпэўненыя ў гэтым. І Іра Лешчанка. Хачу сказаць, што ўсім беларусам перадаю вялікае прывітанне і віншую з надыходзячым Новым Годам. Хутка прыедзем у Мінск, пашумім у Раўбічах. Я з вялікай радасцю і любоўю заўсёды прыязджаю.

– Вы выказаліся пра несправядлівасці таго, што беларусы не атрымліваюць прызавых на спаборніцтвах з расіянамі...

– Я кожны раз, не сакрэт, «таллю» і лаюся бясконца з усімі за беларусаў. Напрыклад, летась беларусаў не дапусцілі да мас-старту. У гэтым годзе я не разумею, чаму беларусам не плацяць прызавыя на Кубку Расіі? Вашы спартсмены – такія ж удзельнікі спаборніцтваў. Тут не трэба быць жлабамі! Трэба ўсім ствараць аднолькавыя, у тым ліку і фінансавыя, умовы, – сказаў Губерніеў.