Усе навіны

Легрэйд выйграў мужчынскі мас-старт на Кубку свету па біятлоне ў Холменколене

2 сакавіка, 19:01

Сёння, 2 сакавіка, адбыўся мужчынскі мас-старт на сёмым этапе Кубка свету па біятлоне ў Холменколене.

Перамогу атрымаў нарвежац Стурла Хольм Легрэйд, срэбра атрымаў немец Бенедыкт Доль, які абышоў Эспера Нэліна са Швецыі на апошніх 800 м гонкі.

Кубак свету па біятлоне

7-ы этап

Холменколен, Нарвегія

Масстарт

Мужчыны

1. Стурла Хольм Легрэйд (Нарвегія) – 37.52,0 (1)

2. Бенедыкт Доль (Германія) – 6,4 (2)

3. Эспер Нелін (Швецыя) – 9,9 (1)

4. Фаб'ен Клод (Францыя) – 15,3 (2)

5. Эмільен Жаклен (Францыя) – 17,7 (3)

6. Філіп Наврат (Германія) – 18,6 (1)