💃Tribuna.com адкрывае вакансію Affiliate Manager
19 красавіка 2023, 13:57Вакансія
Усе навіны

Сусветная федэрацыя кёрлінгу працягнула адхіленне беларусаў і расейцаў да канца гэтага сезону

11 студзеня, 00:48

Сусветная федэрацыя кёрлінгу працягнула адхіленне расейцаў і беларусаў да канца бягучага сезона. Аб гэтым стала вядома з заявы на афіцыйным сайце Федэрацыі.

«Па выніках паседжання Праўлення Сусветнай федэрацыі кёрлінгу было прынятае рашэнне падоўжыць адхіленне Беларусі і Расеі ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах па кёрлінгу да канца сезона 2023/24.

Абедзве асацыяцыі-члены раней былі адхіленыя ад удзелу ў сусветных спаборніцтвах па кёрлінгу да 31 снежня 2023 года. Цяпер гэты тэрмін працягнуты з-за боязі, што іх удзел можа пашкодзіць цэласнасці спаборніцтваў з-за канфлікту ва Украіне.

Кіраванне працягвае сачыць за тым, як чальцы Федэрацыі і спартоўцы ставяцца да канфлікту, і пакідае за сабой права перагледзець сваё рашэнне, калі гэта запатрабуецца», – гаворыцца ў заяве.