Усе навіны

Молаш пра адменены гол ў матчы з «Іслаччу»: «Няхай мне хтосьці растлумачыць гэты эпізод – «Тарпеда-БелАЗ» проста забіваюць»

8 траўня, 21:35
2

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш пракаментаваў эпізод з адмененым голам нападаючага Іллі Васілевіча на 120-й хвіліне ў матчы ў адказ з «Іслаччу» ў паўфінале Кубка Беларусі (1:1 д.ч).

Нагадаем, што па суме двух матчаў «Тарпеда-БелАЗ» саступіў «Іслачы» (1:2) і выбыў з турніру.

«Ведаеце, я пасля Гродна маўчаў, нічога не казаў. Але няхай мне хтосьці растлумачыць са звычайных людзей гэты эпізод. Не ведаю, што тут казаць, калі цябе, не пабаюся гэтага слова, забіваюць...

Няхай людзі, якія прымаюць такія рашэнні, прыходзяць і глядзяць, як клуб рыхтуецца, паглядзяць хлопцам у вочы, на гэтую мару пра дамашні фінал. Я не разумею... Паважаю ўсіх людзей, але клуб праводзіць тытанічную працу, а каманду проста забіваюць», – распавёў Молаш.