Усе навіны

«Нёман» і «Іслач» згуляюць у фінале Кубка Беларусі

8 траўня, 23:20

8 мая прайшлі паўфінальныя матчы ў адказ Кубка Беларусі.

У першым паўфінале «Тарпеда-БелАЗ» згуляў унічыю з «Іслаччу» з лікам 1:1 (д.ч.), аднак агульны лік сустрэч склаў 1:2.

Сапернікам «Іслачы» будзе «Нёман», які абыграў мінскае «Дынама» (2:0 д.ч.) з агульным лікам 2:1.

Фінальны матч адбудзецца 25 мая ў 18:00 у Жодзіне на стадыёне «Тарпеда».