Tribuna/Футбол/Блогі/Каментатар зрабіў прапанову калезе ў прамым эфіры падчас матчу Украіна – Ісландыя. І яна сказала «так»!

Каментатар зрабіў прапанову калезе ў прамым эфіры падчас матчу Украіна – Ісландыя. І яна сказала «так»!

Двайная перамога.

29 сакавіка, 15:38
1
Каментатар зрабіў прапанову калезе ў прамым эфіры падчас матчу Украіна – Ісландыя. І яна сказала «так»!

У аўторак зборная Украіны абгуляла Ісландыю (2:1) і выйшла ў фінальную частку Еўра-2024. Ва Украіне матч трансляваў тэлеканал MEGOGO. Перад пачаткам сустрэчы адбылася незвычайная падзея – каментатар Вадзім Шавякін зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне, карэспандэнтцы Марыне Машкінай, якая працавала на арэне «Тарчынскі» ва Уроцлаве.

Пачалося ўсё з таго, што Машкінай з-за кадра перадалі скрутак. Вядоўца ў студыі Уладзімір Кабялькоў папрасіў яго распакаваць у прамым эфіры – у пакеце знаходзіўся заручальны пярсцёнак. Карэспандэнтка ўжо не стрымлівала эмоцый, а ў гэты час у эфір вывелі і каментатара Шавякіна, які спачатку патлумачыў, што адбываецца:

«Адыйдзем ад галоўнай тэмы вечара. Шмат хто, верагодна, не ведае, што мы пара, і я гэта ўдакладню, каб не было неразумена».

А потым зрабіў саму прапанову:

«Любімая, ты мне кажаш, што я нерамантычны, не здзяйсняю нейкіх учынкаў. Таму я вырашыў выпраўляцца так, на ўсю краіну, недзе нават скарыстаўшыся службовым становішчам.

Не буду шматслоўным, магу толькі схіліць калена і сказаць проста: Марына Ігараўна Машкіна, я цябе кахаю, я не хачу нават уяўляць, як гэта жыць без цябе. Спадзяюся, ты пагодзішся на гэты доўгі шлях разам са мной. Каханая, выходзь за мяне, калі ласка».

Машкіна сказала «Так».

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты