А што цяпер з той парай, заручэнне якой ледзь не сапсаваў сцюард?
Судзячы па фота, усё добра, хаця каментарыі насцярожваюць
У лістападзе 2022 года гулец «Смаргоні» Уладзіслаў Шубовіч вырашыў зрабіць прапанову рукі і сэрца сваёй дзяўчыне Алене наўпрост на футбольным полі. Аднак сцюард не ведаў пра гэты план і нават адштурхнуў будучую нявесту, якая смела ішла ў бок футбалістаў.
Тады відэа з гэтай сітуацыяй стала вірусным. Яго нават запосціў папулярны футбольны паблік «433».
Усё скончылася добра. Пара пабралася шлюбам і, падаецца, шчасліва жыве. Прынамсі, у інтэрнеце з’яўляюцца іх мілыя агульныя фотаздымкі.
Вось нядаўна «Смаргонь» выклала альбом здымкаў з матча супраць «Гомеля» (2:2). Сярод астатніх там ёсць і фота Уладзіслава і Алены. На ім закаханыя цалуюцца.
У каментарыях радуюцца за пару:
А іншы гулец «Смаргоні» Кірыл Леановіч называе яе прыгожай. Хаця сам Уладзіслаў знайшоў нешта папрыгажэй: