Tribuna/Футбол/Блогі/Арбітр памыліўся і адабраў у «Баварыі» апошнюю вострую атаку – свіснуў раней і забіў сэнс ВАР

Арбітр памыліўся і адабраў у «Баварыі» апошнюю вострую атаку – свіснуў раней і забіў сэнс ВАР

Неадназначны эпізод на карысць «Рэала».

9 траўня, 03:45
Арбітр памыліўся і адабраў у «Баварыі» апошнюю вострую атаку – свіснуў раней і забіў сэнс ВАР

8 траўня прайшоў паўфінальны матч у адказ Лігі чэмпіёнаў «Рэал» – «Баварыя». Гульня скончылася вар'яцкім перфомансам Хасэлу.

Але «Баварыі» ёсць на што скардзіцца, бо на апошніх секундах арбітр адабраў у яе атаку, якая патэнцыйна магла стаць галявой. Кіміх навешваў за спіны гульцам «Рэала» – на дэ Лігта і Мазраўі. І калі першы, хутчэй за ўсё, быў у афсайдзе, то адносна другога (бліжэй да камеры) ёсць вялізныя пытанні. Нельга сказаць дакладна, што афсайду не было. Гэта павінен паказаць ВАР і намаляваная графіка, але паляк Шымон Марчыняк свіснуў афсайд і не даў дагуляць эпізод.

Пасля гэтага «Баварыя» забіла ў вароты Луніна, але, вядома, Марчыняк адмяніў гол.

Гучаць пытанні, чаму арбітр не пайшоў глядзець ВАР. Усё проста: свісток ужо раздаўся, таму Марчыняк проста не меў паўнамоцтваў глядзець згуляны эпізод.

Твар Мюлера ў гэты момант замест тысячы слоў.

Нельга сцвярджаць, што афсайду сапраўды не было, таму што графікі з ім не давалі, а арбітр не глядзеў эпізод на ВАР. Нельга сцвярджаць, што «Баварыя» сапраўды забіла б у гэтым моманце, калі б гульцы «Рэала» не выключыліся з гульні пасля свістка.

Але дакладна можна сказаць, што Марчыняк памыліўся, бо паспяшаўся свіснуць. Па рэкамендацыях у эпоху ВАР арбітры павінны даць магчымасць поўнасцю дагуляць спрэчны эпізод, які потым можна паглядзець на відэапаўторы і прыняць рашэнне.

Паляк сваім свістком выключыў магчымасць для «Баварыі» забіць. Бо калі б ВАР прагледзелі і вызначылі памылку арбітра на лініі, то праз свісток усе дзеянні пасля яго нельга ўлічваць.

Да прыкладу, у другім голе «Рэала» паляк даў эпізоду скончыцца, затым свіснуў афсайд, а затым адмяніў яго пасля праглядаў ВАР. У тым вельмі падобным эпізодзе па прынцыпе працы з ВАР Марчыняк дзейнічаў бездакорна, а ў канцоўцы памыліўся.

Марчыняк не ўпершыню трапляе ў скандал

У лістападзе гэтага года менавіта польскі арбітр прызначыў самы дзіўны пенальці сезона ў гульні «ПСЖ» з «Ньюкаслам», які шмат у чым вырашыў лёс групы смерці, дзе гулялі таксама «Барусія» і «Мілан».

Пасля гэтага матча УЕФА адхіліў арбітра ВАР, які падказаў паставіць пенальці. Але ў любым выпадку канчатковае рашэнне прымае рэферы ў полі.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты