Усе навіны

Аліна Гарнасько: «Мяне не пусцілі на чэмпіянат Еўропы – адабрацца на АГ-2024 цяпер шанц 1 са 100»

26 красавіка, 10:05

Беларуская гімнастка і падпісантка за рэжым Аліна Гарнасько расказала пра шансы адбору на АГ-2024.

– Велізарная колькасць людзей чакае мяне на майстар-класы і проста ўбачыць, пагутарыць, але Еўрапейская федэрацыя гімнастыкі не пусціла мяне для ўдзелу на чэмпіянаце Еўропы [ў канцы траўня ў Будапешце], там ідзе барацьба за апошнюю алімпійскую пуцёўку.

Гэта значыць, на дадзеным этапе шанцаў няма. Застаецца спадзявацца на нейкі цуд звыш.

Дарэчы, у тэрміны чэмпіянату Еўропы я прыму ўдзел у клубным чэмпіянаце Францыі, выступаючы за горад Парыж, сустракаючыся там са сваімі сябрамі.

Гэта значыць, усё роўна я буду ў Францыі. Міжнародная фэдэрацыя гімнастыкі дазволіла мне выступаць на спаборніцтвах нават пасьля праверкі. А вось Еўрапейская федэрацыя пайшла ў адмову.

– Гэта значыць на Алімпіядзе ў Парыжы ты не выступіш?

– На гэтую хвіліну менавіта так. Застаецца толькі адзін маленькі шанц, 1 працэнт са 100, але ўсе таямніцы пакуль раскрываць не буду. Аднак на сёння па выніках кваліфікацыі і адбору на Алімпіяду я туды не еду, – сказала Гарнасько.

Нагадаем, МАК лічыць магчымым удзел у АГ спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў будзе вызначаць спецыяльна створаная МАК камісія AINERP.