Усе навіны

Пяціборац Палазкоў: «Усе краіны ў чаканні, што Беларусь пакажа на Кубку свету»

6 лютага, 15:40

Беларускі пяціборац Ілля Палазкоў падзяліўся чаканнямі ад Кубка свету, дзе беларусы прымуць удзел у нейтральным статусе.

– Вельмі моцная каманда дзяўчынак у нас. Яны заўсёды былі фаварыткамі, зараз зноў вернуцца. Я думаю, усе краіны чакаюць, што мы пакажам.

Калі беларускі перасталі выступаць на міжнародных спаборніцтвах, гэта дало магчымасць камусці заваяваць тытул чэмпіёнкі свету. Апошнія пяць гадоў, пакуль спаборнічалі беларускі і расіянкі, гэты статус трымалі яны.

Што да рабят, я і хлопец з Расіі стабільна былі ў топ-10, пра гэта таксама не варта забываць. Больш, чым упэўнены, што ліцэнзіі мы заваюем, таму што спартсмены вельмі канкурэнтныя, – сказаў Палазкоў.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.