Усе навіны

Віктар Бекша: «Пра «Шахцёр» шмат хто кажа ў Расiі»

18 траўня, 22:14

Галоўны трэнер «Шахцёрa» Віктар Бекша падвёў вынікі сезона. Каманда ў чэмпіянаце Расіі заняла 8-е месца, а таксама першае ў чэмпіянаце Беларусі.

– Вельмі добры сезон, асабліва Суперліга: занялі восьмае месца ў рэгулярцы і дзесятае па ходзе сезона. Лічу, што вельмi добра. Ну і хлопцы таксама малайцы.

Сёння была 55-я афіцыйная гульня, і мы фактычна ў асноўную частку гуляем адным складам: сапраўды цяжка адбіваюцца траўмы.

Цяпер трэба аднавіцца. Усім хлопцам сапраўды вялікі дзякуй, яны малайцы: на зубах цягнулі гэты сезон, паказалі выдатную гульню. Іх заўважылі ў іншых клубах і ўвогуле пра нас даведаліся. Шмат хто кажа пра каманду ў Расiі, таму я лічу, што ўсё прайшло выдатна.

У наступным сезоне адназначна каманда будзе абноўленай: многія хлопцы сыходзяць, не з усімі заключаны кантракты. Але мы ўсё роўна мы будзем біцца ў кожным матчы, таму запрашаем усіх заўзятараў на ўсе нашы матчы, каб яны нам дапамагалі, – сказаў Бекша.