Tribuna/Футбол/Блоги/Небяспечная, узнікае праз алкаголь і тлустае, але не толькі. Што за хвароба адправіла экс-форварда зборнай Беларусі ў рэанімацыю

Небяспечная, узнікае праз алкаголь і тлустае, але не толькі. Што за хвароба адправіла экс-форварда зборнай Беларусі ў рэанімацыю

Партнёры казалі, што Антон Сарока любіць пончыкі.

7 мая, 14:00
1
Небяспечная, узнікае праз алкаголь і тлустае, але не толькі. Што за хвароба адправіла экс-форварда зборнай Беларусі ў рэанімацыю

6 траўня «Трыбуна» паведаміла, што Антон Сарока трапіў у рэанімацыю, дзе са сваёй згоды быў уведзены ў стан штучнай комы. У некалі асноўнага форварда зборнай Беларусі (згуляў за яе 15 матчаў, забіў 7 мячоў, аддаў 2 асісты) быў дыягнаставаны панкрэатыт. У кому гульца ўводзілі, каб арганізму было прасцей аднаўляцца. Па апошніх звестках, Сарока выведзены з гэтага стану і знаходзіцца ў прытомнасці.

А што гэта ўвогуле за хвароба, праз якую футбаліста спатрэбілася ўводзіць у кому?

Панкрэатыт – запаленчае захворванне падстраўнікавай залозы. Вылучаюць дзве клінічныя формы хваробы: вострую і хранічную. Калі запаленне падстраўнікавай залозы доўжыцца даўжэй шэсць месяцаў – гэта хранічны панкрэатыт, калі менш – востры.

Вострае запаленне пачынаецца раптоўна і суправаджаецца моцным болем у верхняй частцы жывата. Боль часта распаўсюджваецца ва ўсіх кірунках – на спіну і грудзі. У залежнасці ад цяжкасці вострага панкрэатыту, акрамя болі ў жываце адзначаюцца наступныя сімптомы: падвышаная тэмпература цела, жаўтуха, абескаляроўванне стулу, падвышаны ціск, аддышка. Востры стан патрабуе тэрміновай шпіталізацыі ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі. Несвоечасовае лячэнне часта прыводзіць да адмовы органаў і смяротнага зыходу.

Хранічная форма не заўсёды патрабуе экстранай шпіталізацыі: магчыма лячэнне, якое праводзіцца дома або пры наведванні самімі хворымі лячэбнай установы. Хранічны панкрэатыт характарызуецца перыядычным болем у верхняй частцы жывата, які доўжыцца ад некалькіх гадзін да некалькіх дзён. Спажыванне тлустай ежы часта выклікае праблемы са страваваннем – млоснасць, боль ці ваніты. Калі хвароба ўжо вельмі моцна развіта, гэта можа прывесці да раку падстраўнікавай залозы, цукровага дыябету, паражэння печані і дысбактэрыёзу кішэчніка.

Асноўнай прычынай узнікнення захворвання (да 40% выпадкаў) з'яўляецца працяглае ўжыванне алкаголю і/або няправільнае харчаванне (у рацыёне пераважае ежа з высокім утрыманнем тлушчаў). Цікава, што ў апошнія гады ў Сарокі назіралася лішняя вага. На гэта пачалі звяртаць увагу ў першай палове 2022-га, калі форвард выступаў у вышцы за «Арсенал» (за палову сезона правёў 10 матчаў, і вызначыўся адным асістам):

Не атрымалася скінуць лішнюю вагу і ў «Астраўцы», куды форвард адправіўся выступаць улетку 2022-го, а пакінуў клуб пасля сезона-2023. Агулам за паўтара года нагуляў 18 матчаў, адзначыўся голам і асістам. Са студзеня 2024-га Сарока мае статус вольнага агента.

Экс-аднаклубнікі адзначалі, што форвард і ў свае найлепшыя гады мог прыехаць пасля адпачынку з лішняй вагой. Адзін з яго былых трэнераў казаў, што футбаліст заўсёды быў схільны да паўнаты. Былыя калегі адзначалі, што праблем з алкаголем у Сарокі не назіралі, але зазначалі, што ён любіць пончыкі і шаурму:

Апроч злоўжывання алкаголем і тлустай ежай панкрэатыт можа быць выкліканы парушэннем абмену рэчываў, якое можа быць справакавана, напрыклад, некаторымі лекамі. Таксама на развіццё хваробы могуць паўплываць механічныя фактары (траўмы жывата, стрэс, прыроджаныя парушэнні развіцця падстраўнікавай залозы) або інфекцыі («свінка», гепатыт, жалезістая ліхаманка).

Як бы там ні было, хочацца пазычыць Сароку хутчэйшага выздараўленна. А можа, і вяртання на поле?..

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты пользователя

Все посты