У інстаграме выбухнуў чэлендж «This is Belarus». Вось якой бачаць Радзіму беларускія спартсмены
Шмат прыроды, палітвязні, вёска і сваякі.
У інстаграме праходзіць чэлендж «This is Belarus. Пакажы сваю часцінку Беларусі». Для ўдзелу ў ім трэба ў сторыз з адпаведным подпісам паказаць сваю частку Беларусі. Гэтая забаўка зацікавіла шмат каго з беларускіх спартсменаў.
Футбалісты Усевалад Садоўскі, Яўген Яблонскі і Станіслаў Драгун выклалі фота вадаёмаў:
Жонка Яблонскага экс-вядучая Крысціна Козел падзялілася краявідам з машыны:
Дарожнае фота выклаў і трэнер салігорскага «Партызана» Мікалай Януш:
Іван Бахар апублікаваў сябе на самакаце:
Экс-футбаліст «Крумкачоў» і аўтар YouTube-канала «ЧестнОК» Аляксандр Івулін праасацыяваў Беларусь з праспектам Незалежнасці ў Мінску:
Кацярына Сныціна падзялілася фатаграфіямі сабак на фоне поля:
І нагадала пра палітвязняў:
Трэнер зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы Любоў Чаркашына і кіраўнік беларускай федэрацыі дужання Алім Селімаў падзяліліся фатаграфіямі з відам на ваду:
Не засталася ў баку ад чэленджа прэс-служба «Мяшкова»:
Дзве лукашысткі, старэйшы трэнер па дужанню Васіліса Марзалюк і легкаатлетка Анастасія Мірончык-Іванава, падзяліліся кадрамі з беларускіх палёў:
Крысціна Ціманоўская выклала сваю дзіцячую фатаграфію з кімсьці з родных:
Валейбалісткі Анастасія Гарэлік і Юлія Мінюк выклалі па некалькі фатаграфій:
Біятланіст Дзмітрый Лазоўскі выбраў фота з канём:
Вершніца Вольга Сафронава і зімовая дарога:
Трэнер муайтай Мікалай Тачылін падзяліўся фота са сваімі падапечнымі:
Экс-гімнастка Наталля Лешчык паказала домік у вёсцы:
Прырода ад Дзмітрыя Асанава:
Бонус.
Святлана Ціханоўская. Частка Беларусі, якая жыве ў многіх з нас: