Памёр A. Джэй Сімпсан
11 красавіка, 18:51
Усе навіны

На чэмпіёнскім парадзе «Канзас-Сіці» адбылася масавая стральба – сярод пацярпелых ёсць дзеці

15 лютага, 10:56

Падчас парада, прысвечанага перамозе «Канзас-Сіці» ў Супербоўле, невядомыя адкрылі агонь па натоўпе заўзятараў.

Сама меней 1 чалавек загінуў і 21 атрымаў раненні ў выніку стральбы, сярод пацярпелых ёсць дзеці.

Паведамляецца, што ў момант, калі раздаліся стрэлы, «Чыфс» усё яшчэ былі на сцэне, аднак ніхто з каманды не пацярпеў.

Паліцыя ўжо затрымала траіх падазраваных у нападзе і даставіла іх ва ўчастак.

Нагадаем, у ноч на 12 лютага «Канзас-Сіці Чыфс» перамог «Сан-Францыска Форці Найнерс» і стаў чэмпіёнам НФЛ.