Усе навіны

Шпак выйграў сярэбраны медаль на чэмпіянаце Украіны па водных лыжах

28 чэрвеня, 17:41

Беларускі вадналыжнік Сцяпан Шпак заваяваў сярэбраны медаль на чэмпіянаце Украіны па водных лыжах.

Спаборніцтвы праходзілі з 23 па 25 чэрвеня. Шпак прыняў удзел у турніры пад белым сцягам міжнароднай федэрацыі.

Вадналыжнік таксама пракаментаваў свой вынік.

– У сувязі з ваенным становішчам і забаронай аб выхадзе на ваду, удзельнікаў было не вельмі шмат. Але вельмі годныя вынікі паказалі ўкраінскія спартоўцы. Што тычыцца мяне, гэта быў мой першы старт за 2 гады. Але нягледзячы на гэта, я паказаў вынікі вышэй сярэдняга, заняў другое месца, чым вельмі задаволены.

Маёй мэтай было паказаць вынікі вышэй за спаборніцтвы паміж РБ і РФ, і ў мяне гэта атрымалася. На гэтым «кубке садружнасці» я б заняў першыя месцы ва ўсіх відах.

Я вельмі рады, што атрымалася правесці чэмпіянат Украіны ўпершыню за два гады. З моманту, калі пачалася вайна, гэта былі першыя спаборніцтвы, якія правялі ў нас у Дняпры. Выступаў я пад белым сцягам, бо для выступаў трэба змяніць федэрацыю. Зараз у мяне бан на два гады ад міжнароднай федэрацыі, але я магу выступаць пад белым сцягам на нетытульных спаборніцтвах, – сказаў Шпак.