Усе навіны
Фота

Сябра Рады БНР Навумчык: «Герасіменя ўвайшла ў гісторыю як першая алімпійская медалістка, якая ахвяравала ўласным лёсам для Беларусі»

2 траўня, 09:25

Экс-журналіст «Радыё Свабода» і сябра Рады БНР Сяргей Навумчык падзяліўся меркаваннем пра беларускую плыўчыху Аляксандру Герасіменю.

– Паўтару, што сказаў, уручаючы Аляксандры Медаль Ордэну Пагоні. У нас ёсць асобы, якія ўпісалі свае імёны ў хроніку сусветнага спорту; тагачасную славу некаторых з іх, як Мядзведзя ці Корбут, ці Шчэрбы, напэўна, ужо не ўдасца пераўзыйсці.

Але менавіта Аляксандра Герасіменя ўвойдзе (ужо ўвайшла) у гісторыю беларускай нацыі як першая спартоўка, першая алімпійская медалістка, якая ахвяравала ўласным лёсам у вызначальны для Беларусі час. І гэта ацэняць у той будучыні, для якой ахвяравала Аляксандра, і ў якой будуць сапраўдныя падручнікі па гісторыі.

P.S. Думаю, зрабіў удалы кадр, – напiсаў Навумчык.