Усе навіны

Шкурдай не змагла выйсці ў паўфінал ЧС на дыстанцыі 50 метраў на спіне

14 лютага, 11:18

У Катары працягваецца чэмпіянат свету па водных відах спорту. Беларусы бяруць удзел у нейтральным статусе.

Настасся Шкурдай не змагла прайсці кваліфікацыю на дыстанцыі 50 метраў на спіне. Яна паказала 33-і вынік (29,58).

Каб трапіць у паўфінал, ёй трэба было праплысці дыстанцыю мінімум за 28,46. Такі вынік паказала брытанка Кэтлін Доўсан (16-ы час).