АдзінаборствыАмерыканскі футболАўта/мотаБабслей і санны спортБадмінтонБарацьбаБейсболБільярдБоксВалейболВеласпортВеславаннеВодныя віды спортуГімнастыкаГольфІншыяКанькабежны спортКёрлінгКіберспортКонны спортЛёгкая атлетыкаЛыжны спортНастольны тэнісПарусны спортПляжны футболПокерРэгбіСтральбаСучаснае пяцібор'еТрыятлонФехтаваннеФігурнае катаннеФутзалХакей з мячомХакей на травеЦяжкая атлетыкаШахматыЭкзатычныя вiдыЭкстрэмальныя віды
BE
Прэзідэнт Усерасійскай федэрацыі плавання паведаміў, што European Aquatics нібыта прапанавала правесці ЧЕ-2028 у Казані
27 лютага, 17:47
Прэзідэнт Усерасійскай федэрацыі плавання (ВФП) Уладзімір Сальнікаў у каментары прапагандысцкаму расійскаму медыя «РІА Навіны» сказаў, што Еўрапейская федэрацыя водных відаў спорту (European Aquatics) прапанавала правесці ЧЕ-2028 у Казані.
Па словах Сальнікава, «у дадзены момант іх прапановы знаходзяцца на разглядзе. Пакуль не магу сказаць, калі менавіта канчаткова будзе зацверджана месца правядзення турніру».
Казань павінна была прымаць ЧС-2025, аднак з-за ўварвання РФ ва Украіну World Aquatics вырашыла перанесці турнір з краіны-агрэсаркі.
Tribuna.com звярнулася да European Aquatics за каментаром наконт інфармацыі, якую распаўсюдзілі праз прапагандысцкае СМІ.