Все новости

ЧС па лёгкай атлетыцы, 200 м, жанчыны: Ціманоўская выйшла ў паўфінал

23 жніўня, 12:58

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, якая выступае за зборную Польшчы, выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў бегу на 200 метраў.

Беларуска ў сваім забегу прыйшла да фінішу 5-й і паказала час 22.88 с.

Адзначым, што далей праходзілі па тры першыя месцы кожнага забегу і шэсць лепшых па часе з астатніх. З тых, хто не патрапіў у топ-3 сваіх забегаў, Ціманоўская паказала чацвёрты час, таму прайшла далей.