Усе навіны

Крысціна Ціманоўская: «Я задаволена вынікам і тым, што я ў паўфінале ЧС»

23 жніўня, 13:28

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, якая выступае за зборную Польшчы, пракаментавала выхад у паўфінал чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў бегу на 200 метраў.

«Я думала, што не патрапіла ў паўфінал. Была здзіўлена, што з такім моцным рэзультатам не прайшла ў паўфінал. Але зараз я вельмі шчаслівая. Сёння зрабіла ўсё, аддала ўсё [для выхаду ў паўфінал].

Было вельмі горача на размінцы. Я старалася засяродзіцца толькі на сваім забегу. Мне не шмат не хапіла ў канцы, але мой сезон завяршыўся месяц таму, пасля чэмпіянату Польшчы. Калі атрымала інфармацыю, што я еду на чэмпіянат свету, зноў пачала трэніроўкі. Але на гэта было мала часу. Я задаволена вынікам і тым, што я ў паўфінале.

Хацела б падзякаваць усім сваім заўзятарам, якія мне пішуць. Вельмі іх люблю. Дзякуй.

У другім забегу, магчыма, будзе лепей [вынік]. Заўсёды [вынік] другога забегу лепш, чым першага», – сказала Ціманоўская.