Усе навіны

Ціманаўская заваявала алімпійскую ліцэнзію за Польшчу

5 траўня, 09:10

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, якая выступае за Польшчу, у складзе эстафеты 4×100 м дапамагла сваёй цяперашняй зборнай кваліфікавацца на АГ-2024.

З кожнага з чатырох забегаў у Парыж кваліфікаваліся па дзве лепшыя зборныя. Польшча выйграла забег з часам 42,81 секунды. У зводнай табліцы гэта быў чацвёрты паказчык.

Нагадаем, што Ціманоўская пераехала ў Польшчу пасля скандалу на Алімпіядзе ў Токіа, калі яе гвалтам хацелі вярнуць у Беларусь пасля адмовы збегчы няпрофільную дыстанцыю.

Нагадаем, МАК лічыць магчымым удзел у АГ спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў будзе вызначаць спецыяльна створаная МАК камісія AINERP.