Усе навіны

Інгебрыгтсен пабіў сусветны рэкорд у бегу на 2000 метраў, які трымаўся з 1999 года

9 верасня, 17:31

Нарвежскі лёгкаатлет Якаб Інгебрыгтсен пабіў сусветны рэкорд у бегу на 2000 метраў.

Адбылося гэта на этапе «Брыльянтавай лігі» ў бельгійскім Брусэлі.

Гэта быў першы старт для 22-гадовага спартсмена ў летнім сезоне на гэтай дыстанцыі.

Якаб пераадолеў 2000 метраў за 4:43.13 хвіліны, тым самым пабіўшы рэкорд 24-гадовай даўніны, які трымаў мараканец Хішам эль Герруж (4:44.79 мін).

Кеніец Рэйнольд Чаруёт, які прыбег другім і саступіў Інгебрыгтсену пяць секунд, паказаў 5-ы вынік у гісторыі гэтай дыстанцыі.

Нагадаем, Якаб з'яўляецца алімпійскім чэмпіёнам Токіа ў бегу на 1500 метраў.

Дыяментавая ліга

Брусель, Бельгія

Бег на 2000 метраў

Мужчыны

1. Якаб Інгебрыгтсен (Нарвегія) – 4:44.79

2. Рэйнольд Чаруёт (Кенія) – 4:48.14

3. Сцюарт Максвейн (Аўстралія) - 4:48.77