Усе навіны

Крысціна Ціманоўская: «Мірончык-Іванова перад АГ падала ў суд – маўляў, у яе не задніца, а ягадзічная мышца»

22 верасня, 13:06

Беларуская лёгкаатлетка з польскім пашпартам Крысціна Ціманоўская расказала, як судзілася з падпісанткай за рэжым Анастасіяй Мірончык-Івановай.

– Яна [Мірончык-Іванова] на мяне ў суд падавала перад Алімпіядай. Маўляў, я яе абразіла.

– А што ты зрабіла?

– Быў ковід. Я працавала ў залі з кліентам. А яна прыйшла рабіць нейкую здымку. Тады былі абмежаванні, і кліент зрабіў заўвагу, што ўся здымачная група была без масак. Мірончык павярнулася на мяне і пачала крычаць: «Ды што зноў гэтай Ціманоўскай не падабаецца?» Хаця я была ў масцы і проста стаяла. Увогуле, яна напісала ў сацсетках, што была на здымках і я ёй пазайздросціла – тыпу яе здымаюць, а мяне няма.

Гэта быў якраз той перыяд, калі яна рэгулярна па начах пасціла сваё аголенае цела. Так што адказала ёй, што для таго, каб быць папулярнай, мне хаця б не трэба выстаўляць сваю голую задніцу ў інтэрнэт. І яна падала на мяне ў суд!

– У суд?

– Так! Суддзя на паседжанні адкрыта смяялася, чытаючы заяву. «Яна напісала, што я выстаўляю ў інтэрнэце задніцу. А ў мяне не задніца, а ягадзічная мышца!».

– Чым усё скончылася?

– Вырашылі пытанне палюбоўна. Нас выклікалі да міністра спорту. Запатрабавалі разабрацца. Яна хацела з мяне 250 долараў. У выніку гэтыя грошы мне дала федэрацыя, а я перадала ёй, – распавяла Ціманаўская