Все новости

Ціманоўская абнавіла асабісты рэкорд на дыстанцыі 200 метраў у памяшканні

18 лютага, 17:02

18 лютага ў кваліфікацыйным забегу чэмпіянату Польшчы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская паказала вынік 23,41 секунды.

Такім чынам спартсменка ўстанавіла новы асабісты рэкорд. Раней найлепшым вынікам Ціманоўскай у памяшканні былі 23,45 секунды ў 2023 годзе.