Усе навіны

Фемке Бол абнавіла сусветны рэкорд на дыстанцыі 400 метраў – папярэдні таксама належаў ёй

18 лютага, 19:45

Нідэрландская лёгкаатлетка Фемке Бол устанавіла сусветны рэкорд у беге на дыстанцыі 400 метраў у памяшканні на чэмпіянаце Нідэрландаў у памяшканні.

23-гадовая Фемке палепшыла свой папярэдні рэкорд на 0.02 секунды і прабегла 400 метраў за 49.24 секунды.

«Я ніколі не абвыкну да гэтага, асабліва калі ўсе гэтыя людзі заўзеюць за мяне на роднай зямлі.

Ажыццявілася мая мара ўсталяваць яшчэ адзін сусветны рэкорд, і гэта выдатна, што ўсе гэтыя нідэрландскія заўзятары атрымліваюць асалоду ад самага прыгожага віда спорту ў свеце», – сказала Бол.

Нагадаем, Фемке прыме ўдзел у чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў памяшканні, якое пройдзе з 1 па 3 сакавіка 2024 года ў Глазга, Шатландыя.