Усе навіны

Брытні Грайнер прыбыла ў ЗША

10 снежня 2022, 09:31

Двухразовая залатая медалістка Алімпійскіх гульняў па баскетболе Брытні Грайнер вярнулася ў ЗША пасля зняволення ў Расіі.

Па прыбыцці ў Сан-Антоніа, Тэхас, Грайнер пройдзе медыцынскае абследаванне. Прадстаўнік амерыканскіх уладаў заявіў, што будуць прынятыя ўсе неабходныя меры, каб Грайнер і яе сям'я былі ў парадку.

У лютым гэтага года Брытні была заключана ў Расіі нібыта за ўвоз гашышнага алею. 8 снежня стала вядома, што Байдэн дамовіўся аб абмене баскетбалісткі на расійскага гандляра зброяй Віктара Бута.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com