Все новости

Брэндан Мілер больш не будзе гуляць у Летняй лізе

14 ліпеня, 13:47

2-гі нумар драфта і форвард «Шарлот» Брэндан Мілер больш не будзе гуляць у Летняй лізе.

«Хорнэтс» аргументуюць гэтае рашэнне ініцыятывай галоўнага трэнера каманды.

Брэндан паспеў згуляць 3 матчы, у сярэднім набіраючы 17,3 ачка, 8,3 падбору і 2,3 перадачы пры 35,4% з гульні і 26,1% з-за дугі.

Таксама за два матчы гулец набраў 15 фолаў – 8 (а таксама 18 ачкоў, 5 падбораў і 3 асісты) Мілер набраў у матчы з «Голдэн Стэйт», 7 (6 ачкоў, 4 падборы і 7 асістаў) – з «Сан-Антоніа».

Згодна з правіламі, за адзін матч у Летняй лізе можна набраць да 10 фолаў. У рэгулярным чэмпіянаце НБА 6 фолаў прыводзяць да выдалення.