Усе навіны

«Лас-Вегас» заваяваў другое запар чэмпіёнства ў жаночай НБА

19 кастрычніка, 12:40

У ноч на 19 кастрычніка адбыўся чацвёрты матч фінальнай серыі плей-оф жаночай НБА.

«Лас-Вегас» абыграў «Нью-Йорк» (70:69) і атрымаў перамогу ў фінале (3-1). «Лас-Вегас» заваяваў другое ў гісторыі і другое запар чэмпіёнства.

Дэбютную перамогу ў НБА каманда адзначала ў 2022 годзе. MVP фіналу стала лідар «Лас-Вегаса» Эйжа Уілсан – яна запісала на свой рахунак 24 ачкі і 16 падбораў у вырашальным матчы.

Жаночая НБА

Плэй-оф

Фінал (да 3 перамог)

Чацвёрты матч

«Нью-Ёрк» – «Лас-Вегас» – 69:70 (23:13, 16:17, 12:23, 18:17)

«Нью-Ёрк»: Вандэрслут (19+7 падбораў + 6 перадач), Лэйні (15), Іанэску (13), Сцюарт (10+14 падбораў + 5 перадач)

«Лас-Вегас»: Уілсан (24+16 падбораў), Янг (16+7 перадач), Джордж (11), Кларк (10+8 падбораў)