Все новости

Анастасія Верамеенка: «Хацелася ў паўфінале кубка згуляць супраць каманды пасур'ёзней, каб да фіналу падысці ў тонусе. Так і атрымалася»

24 снежня, 19:02

Баскетбалістка «Гарызонта» Анастасія Верамеенка распавяла пра перамогу свайго клуба ў Кубку Беларусі.

– Калі ў лёсаванні паўфіналу выпала «Алімпія», то для мяне гэта было лепш, таму што не хацелася гуляць з «Гомелем». Хацелася згуляць супраць каманды пасур'ёзней, каб да фіналу падысці ў тонусе. І так і атрымалася, да фіналу мы падсабраліся.

– Як прайшоў паўфінал?

– Добра, што мы перамаглі, але і мы і «Алімпія» гулялі жудасна. Быў маленькі набор ачкоў. І напад, і абарона былі так сабе. Але мы перамаглі з «+20», і для мяне гэта было дзіўна з такой гульнёй.

– Асцярогі перад фіналам былі?

– Вядома. Мы «Мінску» прайгралі два разы і калі першы можна залічыць як шанцаванне, то другі ўжо не. Яны заслужана перамаглі ў авертайме на нашай жа пляцоўцы. Мы ўзмоцнена рыхтаваліся, хаця ў нейкія моманты мы памыляліся, але потым хутка ўсё карэктавалі. Вялікую ролю ў гульні за медалі гуляе вопыт, а ў саперніка каманда маладзейшая.

– Перамога ў кубку дапаможа нагнаць адставанне ў чэмпіянаце?

– Цяпер спадзяюся адпачыць і падкарэктаваць некаторыя моманты. Наўрад ці мы скончым чэмпіянат на першай пазіцыі, але трэба абавязкова падысці да плэй-оф у лепшых кандыцыях, – сказала Верамеенка.