Все новости

«Таронта» прайгралі 13 матчаў запар – гэта другая горшая серыя ў гісторыі франшызы

1 красавіка, 11:20

У ноч на 1 красавіка «Таронта» (23-51) уступіла «Філадэльфіі» (40-35) у матчы рэгулярнага чэмпіянату НБА – 120:135 (27:35, 28:36, 38:30, 27:34).

Гэта ўжо трынаццатае запар паражэнне «Рэптарс», пачынаючы з 6 сакавіка.

Апошняя перамога каманды датаваная 4 сакавіка, калі канадцы перамаглі «Шарлот» – 111:106.

Гэта другая горшая серыя ў гісторыі франшызы, даўжэйшая была толькі ў 1997-м – 17 паражэнняў запар.

У наступных чатырох матчах «Таронта» згуляе супраць «Лэйкерс», «Мінесоты», «Мілуокі» і «Вашынгтона».

Тэарэтычна новы антырэкорд можа быць усталяваны 10 красавіка супраць «Індыяны».