Усе навіны

Беларусь згуляе з Партугаліяй у чвэрцьфінале ЧС

20 лютага, 21:11

Вызначыўся супернік зборнай Беларусі ў 1/4 фіналу чэмпіянату свету па пляжным футболе. Ім стала зборная Партугаліі.

Нагадаем, што Беларусь заняла 1-е месца ў групе С, выйграўшы Сенегал (6:4), Японію (3:1) і Калумбію (4:1).

Супраць Беларусі ў чвэрцьфінале павінна згуляць каманда, якая заняла другое месца ў групе D. Там першай стала Бразілія з 7 ачкамі, а другой – Партугалія з 6 ачкамі.

Адзначым, што беларусы гулялі з партугальцамі апошні раз не так даўно – каманды сустракаліся ў матчы за 3-е месца ў Еўралізе ў верасні 2023 года. Тады Беларусь перамагла з лікам 6:5.

Матч пройдзе 22 лютага.