Усе навіны

Антон Смольскі: «Адчуваем, што дадалі, і гэта матывуе»

20 кастрычніка, 14:22

Беларускі біятланіст Антон Смольскі расказаў аб падрыхтоўцы да этапа Кубка Расіі ў Ханты-Мансійску, які пачнецца 23 лістапада.

– Наогул усю падрыхтоўчую працу, якую мы рабілі перад сезонам, пачынаючы з траўня – выканалі добра. Было зроблена ўсё. Месцамі нават больш, чым планавалі. Адчуваем, што дадалі, і гэта матывуе, а самае галоўнае дае натхненне для чакання старту, – сказаў Смольскі.