Усе навіны

Таджыкскі баксёр Сангінаў атрымаў два нажавыя раненні, калі спрабаваў абараніць мінакоў

19 лістапада 2022, 13:16

Таджыкскі баксёр паўсярэдняй вагі Мехрубон Сангінаў (13-0-1, 10 КО) атрымаў два нажавыя раненні, калі спрабаваў абараніць мінакоў ад групы людзей. У хірургічнае аддзяленне бальніцы ў Душанбэ Сангінаў паступіў з непранікальнымі раненнямі грудзей з левага боку. У выніку баксёру была зробленая тэрміновая аперацыя. Згодна з медыцынскім заключэннем лекараў баец прапусціць ад 2 да 4 месяцаў. З-за гэтага ня адбудзецца яго бой за статус абавязковага прэтэндэнта на тытул WBA у снежні гэтага года. Баксёр займае 9-е месца ў рэйтынгу WBA.