Усе навіны

Усік – першы абсалютны чэмпіён у хэвівэйце з 1999 года

19 траўня, 09:30
1

Украінец Аляксандр Усік перамог Тайсана Ф'юры ў паядынку за званне абсалютнага чэмпіёна ў суперцяжкай вазе.

Аляксандр перамог раздзельным рашэннем суддзяў, адправіўшы Тайсана ў накдаўн у 9-м раўндзе.

Украінец стаў першым абсалютам у хэвівэйце з 1999 года, тады трыма тытуламі валодаў Ленакс Льюіс, гэтага было дастаткова для звання абсалютнага чэмпіёна.

Для Усіка гэта другое абсалютнае чэмпіёнства, да гэтага ён аб'яднаў цяжкую вагу.