Усе навіны

МакГрэгар падазраецца ў нападзе на жанчыну на ўласным дні нараджэння

25 студзеня 2023, 11:22

Былы чэмпіён UFC Конар МакГрэгар падазраецца ў нападзе на 42-гадовую ірландку, якая была госцем на яго дні нараджэння ў ліпені мінулага года, паведамляе Ultima Hora.

У нейкі момант мерапрыемства на яхце МакГрэгар пачаў паводзіць сябе занадта агрэсіўна. Спачатку ён абразіў жанчыну за знешнасць, а затым ударыў яе нагой у жывот і кулаком у падбародак.

Калі яна ўпала, баец заскочыў на яе і сказаў: «Я зараз утаплю цябе, кім ты сябе ўявіла?».

Жанчына была настолькі напалохана, што скокнула з яхты ў ваду, праз некаторы час яе падабрала лодка Чырвонага Крыжа.

Спачатку яна ідэнтыфікавала МакГрэгара як нападаючага, але потым заявіла, што гэта быў не ён. Справа была адкрытая зноў пасля таго, як ахвяра напісала заяву на байца ў Ірландыі.