Усе навіны
Video

О’Мэлі накаўтаваў Стэрлінга і стаў чэмпіёнам UFC

20 жніўня, 09:55

У галоўным паядынку UFC 292 Алджамейн Стэрлінг прайграў Шону О'Мэлі.

Стэрлінг у другім раўндзе пабываў у накдаўне, але змог падняцца. Пасля суддзя вырашыў спыніць паядынак.

О’Мэлі атрымаў перамогу тэхнічным накаўтам у другім раўндзе і адабраў у Стэрлінга чэмпіёнскі пояс у найлягчэйшай вазе.

Алджамейн валодаў поясам з 2021 года пасля перамогі над Пятром Янам. Для Шона гэта быў першы тытульны бой.