Усе навіны

Азіяцкая канфедэрацыя бокса вырашыла застацца пад эгідай IBA

15 кастрычніка, 20:48

Азіяцкая канфедэрацыя бокса (ASBC) прыняла рашэнне застацца пад эгідай Міжнароднай асацыяцыі бокса (IBA), а не пераходзіць у наваствораную арганізацыю World Boxing.

Гэтае рашэнне было прынята на пазачарговым кангрэсе ASBC у Бангкоку. 31 краіна прагаласавала за тое, каб застацца пад эгідай IBA, 3 – за пераход у World Boxing, яшчэ 1 – устрымалася.

Нагадаем, у чэрвені IBA была выключаная са складу Міжнароднага алімпійскага камітэта. Паведамлялася, што бокс часова выключаны з папярэдняй праграмы Алімпіяды-2028 з-за залежнасці IBA ад «Газпрама».

Нагадаем, што IBA узначальвае расеец Умар Крамлёў, яго арганізацыя дапусціла расейцаў і беларусаў да спаборніцтваў пад сваімі сцягамі.