Усе навіны

Пуэрта-рыканскі баксёр Вярдэха атрымаў два пажыццёвыя зняволенні за забойства цяжарнай каханкі

4 лістапада, 10:58

Былы пуэрта-рыканскі баксёр Фелікс Вердзеха (27-2, 17 КО) прысуджаны да двух пажыццёвых зняволенняў за забойства сваёй цяжарнай палюбоўніцы.

«Гэты прысуд мусіць стаць урокам для іншых. Не мае значэння, колькі славы, грошай ці ўлады на вашу думку ў вас ёсць.

Калі вы парушаеце закон – вам давядзецца адказваць», – заявіў камісар паліцыі Пуэрта-Рыка Антоніа Лопес.

Адкаваты Вердзехі заявілі ў пятніцу, што збіраюцца падаць апеляцыю на прысуд.

Нагадаем, раней суд прысяжных прызнаў Вердзеху вінаватым у выкраданні чалавека, што прывяло да смерці, і прычыненні смерці ненароджанаму дзіцяці.

У той жа час прысяжныя не змаглі вынесці аднагалоснага рашэння па абвінавачанні баксёра ва ўгоне аўтамабіля, што прывяло да гібелі чалавека, і нашэнні зброі з мэтай учынення гвалтоўных злачынстваў.

Ключавы сведка ў асобе Луіса Антоніа Кадыса, сябра Вердзеха, расказваў на пасяджэннях, што баксёр ціснуў на забітую, каб яна зрабіла аборт.

У дзень забойства Фелікс укалоў ахвяры невядомае рэчыва, якое, на думку Кадыса, было падобна на гераін, затым прывязаў яе канечнасці да цэментнага блока і скінуў з моста ў вадаём.

Патолагаанатам паказаў, што 27-гадовая Радрыгес была яшчэ жывая, калі яе скінулі ў ваду.

Праз некалькі дзён Кадыс зрабіў ананімны званок у 911, каб паведаміць аб месцазнаходжанні цела Радрыгес.

Выкрыццё паказала, што ў арганізме Радрыгес былі фентанілу і ксілазін – заспакаяльныя прэпараты, якія выкарыстоўваюць для коней і іншых жывёл.